Галерея классического и
современного искусства
Главная / Выставки /   Крысціна Нарвілайтэ "Усё табе скажу"

Крысціна Нарвілайтэ "Усё табе скажу"

"Усё табе скажу"
Дата выставки: c 15 ноября по 15 декабря 2019 года
Организатор: Галерея ДК и Посольство Литовской Республики в Республике Беларусь
Местро проведения: Минск, ул. Герцена, 2а
Партнеры: Туристическая компания «Траст Аэро Турс»

На выставе "Усё табе скажу" Крысцiны Нарвілайтэ прадстаўляе вельмі асабісты і шматслойны сусвет сваёй творчасці. К. Нарвілайтэ скончыла аддзяленне графікі ў Вільнюскай акадэміі мастацтваў, але пашырыла традыцыйную мову графікі за межы паперы. Яна стварае аб'екты, ілюструе кнігі, стварае аўтарскія кнігі, праводзіць адукацыйныя заняткі па графіцы ў дзіцячай бальніцы "Santaros" (у бальніцы працуе валанцёркай ужо дзесяць гадоў), праводзіць канцэрты і вечары паэзіі ў сваёй галерэі.

 

У гэтай экспазіцыі можна пабачыць прадстаўленыя ў сучасным выглядзе традыцыйныя лінагравюры, жывапіс і мастацкія аб'екты – скрынкі памяці. „На гэтую выставу паўплывалі Ліст, Шуман, Накас, Рым, Неапаль і, канечне, мая дачка Лаура (у аб'ектах выставы будуць скарыстаныя цацкі Лауры, якія я захоўвала 10 гадоў). А таксама планеты, неба, галаўны боль, цацкі і вулканы. Свае працы я б ахарактарызавала як пробліскі святла, эмоцый і ўспамінаў праз цемру забыцця. Працы – абсалютна рознага фармату, ад зусім дробных да вялікіх. Таксама выкарыстоўваюцца розныя матэрыялы: цэмент, папера, палатно, дрэва, метал, аэразольныя фарбы, пластык, лінагравюра, тканіна. А пра ўсё астатняе раскажу ўжо толькі на выставе,“ – жартаўліва дадае мастачка.

 

У гэтым годзе працы К. Нарвілайтэ-Генюшэне прымалі ўдзел у выставах у ЗША, Канадзе, Германіі, Партугаліі, Нарвегіі, мастацкім кірмашы "ArtVilnius’19" і інш.

 

„З аднаго боку, графіка К. Нарвілайтэ падобная да жывапісу – яна друкуецца на палатне і нацягваецца на падрамнік, часцей за ўсё бывае вялікага фармату з моцна выяўленым колеравым кампанентам. З іншага боку, гэта сапраўдныя графічныя адбіткі на ільне плакатнага тыпу, у яркіх колеравых плоскасцях якіх раскрываецца прасторавы сусвет. Створаныя ёй вобразы рэчаў і асобных фрагментаў чалавечага цела дакладна ўпісваюцца ў прастору і завалодваюць ёю.“

(Я. Лішкевічэне „Творчасць Крысціны Нарвілайтэ: Сёмы дзень“, Мастацтва 1/2016)

 

 

 

 

 

 

 

Вход: 7,00 – полный, 5,00 – льготный.