Галерея классического и
современного искусства
Главная / Выставки /   Выстава Надзі Букі "Асабістая справа"

Выстава Надзі Букі "Асабістая справа"

Выстава Надзі Букі "Асабістая справа"
Дата выставки: з 13 лютага па 4 сакавіка
Организатор: Галерея ДК
Местро проведения: Минск, ул. Герцена, 2а
Партнеры: Туристическая компания «Траст Аэро Турс»

Вітаю! Выстава, якую вы тут бачыце вельмі асабістая і своеасаблівая. Адметнасць гэтых карцін у тым, што яны створаны пры дапамозе звычайных манікюрныхі нажніц.

Але галоўнае - гэта не тэхніка, а змест. Кожны раз гледача цікавіць, што менавіта гэтай кампазіцыяй хацеў паказаць аўтар, што схавана за тым ці іншым вобразам, сімвалам і знакам?

Гэтыя творы (буцінанкі) ствараліся на працягу некалькіх год і адлюстроўваюць знакавыя моманты жыцця, тыя яскравыя хвіліны, якія назаўсёды застаюцца ў нашай памяці. Праз сімвалы і глыбокі філасоўскі сэнс, праз іранічныя і часам зашыфраваныя формы можна прачытаць глыбокі сэнс і тое, што хацеў распавесці творца.

Тое, што сядзела ў падсвядомасці, а таксама тое, што немагчыма прамовіць словамі намалявана на паперы, і тое, што з першага погляду здаецца зразумелым насамрэч мае шмат загадак. Але кожны мае свой адказ на той ці іншы сімвал, бо ўсе мы ведаем, што мастацтва - суб’ектыўна.

Мастак - смелы чалавек. Кожны раз, адкрываючы выставу, ён паказвае нам  асабісты свет, свае пачуцці, мары, думкі. Творца як быццам выходзіць аголены перад гледачом і кожны раз спадзяецца, што яго карціны адгукнуцца ў сэрцы. Галоўнае далёка не тое каб твор спадабаўся, бо часцей за ўсё малююць не дзеля таго каб было прыгожа. Сапраўдны мастак жыве ў кожным сваім творы, ён размаўляе з вамі і гэта яго асабістая справа.

Антуан дэ Сэнт-Экзюперы ў казке“Маленькі прынц” напісаў: “Бачыць толькі сэрца, самага галоўнага вачыма не ўбачыш” Гэта,сапраўды, так.

Я запрашаю зазірнуць вас у свой папяровы свет, поўны маіх памкненняў, роздумаў, любові і веры.

 

Надзя Бука.

 


Кошт уваходных квіткоў: 5 і 7 рублёў