Галерея классического и
современного искусства
+375 17 236 55 88 +375 44 558 85 85
Главная / Выставки /   Аб правядзенні ў г.Будапешце культурнай акцыі

Аб правядзенні ў г.Будапешце культурнай акцыі

Аб правядзенні ў г.Будапешце культурнай акцыі

У рамках штогадовых сустрэч з беларускай культурай і мастацтвам у Будапешце “May.by – Майскія сустрэчы з Беларуссю”, якія традыцыйна ладзяцца Пасольствам Беларусі ў Венгрыі з 2007 года, 6 мая 2014 г

Аб правядзенні ў г.Будапешце культурнай акцыі

. у гістарычным цэнтры Будапешта ў галерэі Сэнт Дзёрдзь урачыста адкрылася чарговая культурна акцыя.

Увазе гасцей мерапрыемства была прадстаўленая выстава жывапісу беларускіх мастакоў Антона Вырва і Дар’і Шышковай, падрыхтаваная мінскай галерэяй мастацтва “ДK”, а таксама фатаграфій праектаў інтэр’ераў беларускага архітэктара і дызайнера Лоры Калінінай ў прысутнасці майстра.

 

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Аляксандр Хайноўскі, які распавёў пра разнастайную культурную і творчую спадчыну Беларусі, падкрэсліў важнасць развіцця двухбаковых стасункаў у сферы культуры і   мастацтва для далейшага збліжэння нашых народаў. Звярнуў увагу на высокі ўзровень развіцця беларускай школы архітэктуры і дызайну.

Мерапрыемства выклікала значны інтарэс у прысутных, сярод якіх былі прадстаўнікі венгерскіх дзяржаўных устаноў, дыпкорпусу, акрэдытаванага ў Будапешце, дзелавых колаў, творчая інтэлігенцыя, венгерскія СМІ. 

З улікам адкрыцця 29 красавіка с.г. у Гістарычным музеі г.Будапешта выставы «Iканапic Беларусi XVII-XVIII стагоддзяў» выстава у галерэі Сэнт Дзёрдзь стала чарговым яскравым культурным праектам за апошнія два тыдня ў Венгрыі.